БЕЛ Ł РУС

Частка супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі страйкуе каля будынка кампаніі

17.08.2020 / 9:29

Nashaniva.com

Мітынг ля БТ 15 жніўня. Фота Надзеі Бужан

У панядзелак раніцай супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі выйшлі на страйк ля будынка на Макаёнка 9. Перад гэтым яны падпісалі зварот, адрасаваны кіраўніку кампаніі Івану Эйсманту, піша Tut.by.

 У ім яны патрабуюць прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў, адправіць у адстаўку кіраўніка ЦВК Лідзію Ярмошыну, вызваліць палітвязняў, адмяніць цэнзуру ў СМІ. Яго пакуль падпісала больш за 55 чалавек. У кампаніі працуе 1,5 тысячы чалавек.На страйк выйшлі тыя, хто сёння працуе - рэжысёры, аператары, і тыя, хто на мінулым тыдні напісаў заяву аб сыходзе.

Яны стаяць з плакатамі

«Я / мы за сумленныя навіны».Як распавядаюць супрацоўнікі, у чаце, дзе яны дамовіліся пра страйк, каля 600 чалавек. Ці выйдуць сёння ўсё, невядома

— Я нават заходзіць унутр не буду, няма чаго там рабіць, - кажа рэжысёр Вячаслаў. Яго калегі пастаянна пытаюцца ў яго, як ён. Вячаслава 11 жніўня затрымаў АМАП, калі ён проста ехаў на веласіпедзе па горадзе. Суткі ён правёў у РУУС Першамайскага раёна.

— Самае смешнае, што я раблю перадачу аб міліцыі, — кажа Вячаслаў.

— Трэба працаваць, вось мы ж бачым, што TUT.BY працуе, вось і нам трэба ствараць кантэнт, — кажа адзін мужчына.

— Дык яны ж праўду кажуць! А мы? — спрачаецца з ім іншы.

- «Галоўны эфір» ўчора — гэта ж проста здзек, якія 70 тысяч? Ну што гэта такое? Чаму нельга паказаць аб'ектыўна? - абмяркоўваюць ўчорашнія лічбы прысутных на мітынгу за Лукашэнку супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі.

Супрацоўнікі кажуць, што абмяркоўваўся варыянт, што Іван Эйсмант выйдзе да сваіх супрацоўнікам на вуліцу ў 9 раніцы. Але пакуль кіраўніка кампаніі тут не відаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула