Калона бастуючых прыйшла да МЗКЦ, куды прыляцеў Лукашэнка
Калона бастуючых рабочых ад МТЗ Партызанскім праспектам прыйшла да Мінскага завода колавых цягачоў, куды на верталёце прыляцеў Аляксандр Лукашэнка.
Як толькі калона падышла да завода, над ім узняўся верталёт. Бастуючыя сустрэлі яго скандаваннем «Ухадзі!»
Каля 11-й гадзіны калона прыйшла да МЗКЦ. З тэрыторыі заводу ў гэты час вылецеў белы верталёт.