Лукашэнка пра забастоўкі: Ну выходзіць там 150—200 чалавек
Аляксандр Лукашэнка сёння на МЗКЦ выказаўся пра заклікі да забастовак на прадпрыемствах.
«Я ведаю, нягледзячы на тое, што некаторыя бродзяць. Ну, 150 на нейкім прадпрыемстве, нават 200 (чалавек) надвор'е не робяць, па-першае. Па-другое, трэба разумець, што «дрэнны» прэзідэнт трымаў лішнюю колькасць, каб людзей не выкідалі на вуліцу. Зыходзіць трэба з гэтага. Хто хоча працаваць, няхай працуе. Не хочуць працаваць, што ж, мы іх не прымусім», — сказаў ён.