Вялікабрытанія не прызнала вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Дамінік Рааб. Брытанскі МЗС выказаў гатоўнасць на ўвядзенне санкцый супраць беларускіх уладаў, якіх абвінавацілі ва ўжыванні гвалту на пратэстах.
«Свет з жахам назіраў гвалт, што ўжывалі ўлады Беларусі для падаўлення мірных пратэстаў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў».