Калоны рабочых масава ідуць да будынка БТ
Так выглядае цяпер Заводскі раён. Калоны бастуючых маюць намер ісці да Белтэлерадыё на Макаёнка.
Бастуючыя МАЗаўцы — карэспандэнту @nashaniva: Нас не выпускалі, закрывалі. Турнікеты заблакавалі. Давялося скакаць цераз турнікеты. У гэтыя хвіліны ад МАЗа адыходзіць ужо трэцяя калона бастуючых.