БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 6 чалавек — Васілевіча, Уласаву, супрацоўнікаў PandaDoc

8.09.2020 / 13:58

Nashaniva.com

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі палітычнымі зняволенымі шэраг прадстаўнікоў бізнэсу, затрыманых з палітычных прычынаў.

Гэта сузаснавальвнік анлайн выданняў kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў» Аляксандр Васілевіч.

Гэта Лілія Уласава — сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады, юрыст, медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры».

А таксама чатыры супрацоўнікі PandaDoc — Юлія Шардыка, Дзмітрый Рабцэвіч, Віктар Куўшынаў, Уладзіслаў Міхалоп.

Супраць усіх іх завялі крымінальныя справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула