БЕЛ Ł РУС

МУС: У розных раёнах Мінска затрыманыя 250 чалавек

13.09.2020 / 15:25

Nashaniva.com

Фота Надзеі Бужан

МУС у тэлеграм-канале пракаментавала сённяшнія затрыманні:

«Па стане на 15:00 у краіне зафіксавана 17 ачагоў пратэстнай накіраванасці. Агульная колькасць удзельнікаў не перавышае трох тысяч чалавек. Абстаноўка на фоне нядзельных несанкцыянаваных мерапрыемстваў кантралюемая», — адзначае МУС.

«У розных раёнах сталіцы затрыманыя каля 250 чалавек. Усе яны выкарыстоўвалі сцягі і іншую сімволіку, незарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку, і плакаты рознага зместу, у тым ліку абразлівага».

«Улічваючы, што пратэстоўцы заблякавалі праезную частку ў розных кропках Мінска, супрацоўнікі ДАІ прымаюць меры па абмежаванні руху і арганізацыі аб'ездаў», — піша МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула