БЕЛ Ł РУС

Камісія Сейма Латвіі ўхваліла заяву аб непрызнанні Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі

30.09.2020 / 14:21

Nashaniva.com

«Латвія не прызнае апублікаваныя беларускімі ўладамі вынікі выбараў і звяртае ўвагу на тое, што мандат, заснаваны на гэтых выніках, не можа лічыцца атрыманым дэмакратычным шляхам і легітымным», — гаворыцца ў дакуменце, які быў распрацаваны пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, піша «Радыё Свабода».

У падрыхтаваным у супрацоўніцтве з МЗС Латвіі праекце заявы таксама рашуча асуджаюцца дзеянні ўладаў Беларусі супраць дэманстрантаў і неабгрунтаваны пераслед пратэстоўцаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадскасці падчас масавых пратэстаў.

Чакаецца, што Сейм разгледзіць дакумент на сваім пазачарговым пасяджэнні 1 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула