У Бабруйску затрымалі некалькіх журналістаў
4.10.2020 / 17:48
У Бабруйску затрымалі журналістаў Марыну Маўчанаву, Алесю Лацінскую, Дзяніса Носава і Юрыя Камісарава.
Яны асвятлялі акцыю ў Бабруйску. Цяпер яны ў міліцыі, паведамляе БАЖ.
Таксама ў часе акцыі ў Мінску затрымалі карэспандэнта Onliner Аляксандра Уладыку.