БЕЛ Ł РУС

У Мазырскім раёне знойдзены павешаным вучань 11‑га класа

20.05.2009 / 12:40

Nashaniva.com

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мазырскага раёна, цела жыхара вёскі Козенкі 1991 года нараджэння было знойдзена 19 мая прыкладна ў 13.30.

Папярэдняя версія трагедыі — самагубства. Каля цела знойдзена перадсмяротная запіска, змест якой не раскрываецца.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура. Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула