БЕЛ Ł РУС

Пры аглядзе трупа расійскага неанацыста Цесака знайшлі яшчэ адну перадсмяротную запіску — у роце

4.12.2020 / 11:27

Nashaniva.com

У роце расійскага неанацыста Максіма Марцінкевіча (вядомага як Цясак), які ў верасні скончыў жыццё самагубствам у СІЗА ў Чалябінску, знайшлі яшчэ адну перадсмяротную запіску.

«У ротавай поласці выяўлена яшчэ адна перадсмяротная запіска, загорнутая ў палімерны матэрыял, напісаная Марцінкевічам», — гаворыцца ў адмове ў завядзенні крымінальнай справы.

У гэтай запісцы Цясак сцвярджаў, што не здзяйсняў забойстваў, у якіх раней прызнаўся, і абгаварыў у паказаннях сябе і іншых асоб.

Чытайце таксама: Жыццё самагубствам скончыў расійскі неанацыст Цясак. Хто ён такі і што яго звязвае з Беларуссю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула