У кватэры бацькоў аператаркі «Белсата» Дар'і Чульцовай прайшоў ператрус
Дар'я зарэгістраваная па іх адрасе, але даўно там не жыве і рэчаў яе там няма. Аднак учора там прайшоў ператрус, паведамляе БАЖ.
Шукалі нацыянальную сімволіку і «прыкметы каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў праз сеціва (якія Дарʼя каардынуе старонкі)».
У выніку ператрусу ніякія рэчы не былі забраныя.
15 лістапада Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова вялі стрым з двара «плошчы Перамен» у Мінску, іх затрымалі і спачатку асудзілі па адміністрацыйнай справе. Цяпер яны знаходзяцца ў СІЗА па крымінальнай справе.
Знаходзіцца ў СІЗА і журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.