БЕЛ Ł РУС

У Ваўкавыскім раёне ратавальнікі 20 хвілін выцягвалі з палонкі карову — і выцягнулі ВІДЭА

15.12.2020 / 11:29

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў панядзелак у Вярэйках, паведамляе 112.by.

Статак быў на выгане і пайшоў да ракі папіць вады. Адна карова выйшла на лёд і правалілася. Мясцовыя цягам паўгадзіны спрабавалі выцягнуць жывёлу, але беспаспяхова.

112.by

Байцы МНС, якія прыбылі да месца здарэння, зрэзалі металічную агароджу на мосце каля вадаёма, абвязалі карову вяроўкамі і пры дапамозе лябёдкі на аўтацыстэрне выцягнулі на бераг. Выратавальная аперацыя заняла дваццаць хвілін.

Жывёла не пацярпела, а праз некаторы час сваімі нагамі ў суправаджэнні гаспадыні накіравалася дадому.

112.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула