БЕЛ Ł РУС

Байдэн пачаў прэзідэнцтва з адмены ўказаў Трампа

21.01.2021 / 7:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт пачаў працэдуру вяртання ЗША ў Парыжскае пагадненне па клімаце і ў СААЗ, адмяніў забарону на ўезд грамадзян з шэрагу мусульманскіх і афрыканскіх краін, спыніў будаўніцтва трубаправода Keystone XL на мяжы з Канадай.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн праз некалькі гадзін пасля інаўгурацыі падпісаў шэраг дакументаў, якія касуюць некалькі ўказаў свайго папярэдніка Дональда Трампа, паведамляе Reuters.

Пра тое, што абраны прэзідэнт плануе адмяніць падпісаныя Трампам заканадаўчыя акты, амерыканскія СМІ паведамлялі яшчэ ў лістападзе мінулага года.

Змены, якія Джо Байдэн унёс сваімі першымі ўказамі на пасадзе прэзідэнта:

Акрамя гэтага, Байдэн падпісаў указ аб абавязковым нашэнні масак і выкананні сацыяльнай дыстанцыі на ўсіх федэральных аб'ектах.

Ён паведаміў журналістам, што мае намер пачаць сваё прэзідэнцтва з таго, каб спраўдзіць абяцанні, дадзеныя ім амерыканскаму народу.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш вітаў рашэнне новага прэзідэнта аб вяртанні ЗША ў Парыжскае пагадненне па клімаце. Аднак ён заявіў, што кліматычны крызіс працягвае пагаршацца і часу для таго, каб пераадолець яго наступствы, застаецца ўсё менш.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула