БЕЛ Ł РУС

У Столінскім раёне хлопчык урэзаўся на санках у дрэва. Ён у рэанімацыі

21.01.2021 / 8:37

Nashaniva.com

Пра няшчасны выпадак пішуць «Навіны Палесся»

11-гадовы хлопчык катаўся на санках і ўрэзаўся ў дрэва. Ён у рэанімацыі. У яго разрыў селязёнкі.

Таксама «Навіны Палесся» пішуць пра кіроўцу, аўтамабіль якога ў моцны мароз заглух у дарозе.

Мужчыну прыйшлося рамантаваць машыну. У выніку былі адмарожаныя абедзве кісці. На шчасце, адна рука ў мужчыны ўжо аднавілася, на другой пакуль адчувальнасць яшчэ парушаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула