БЕЛ Ł РУС

У мінскім заапарку ўпершыню вылупіліся 15 змей

21.01.2021 / 10:44

Nashaniva.com

Гэта дзеці полаза Байрда, і мінчане могуць набыць сабе такога гадаванца, паведамляе заапарк.

Гэтая змяя распаўсюджаная ў паўднёва-заходнім Тэхасе і некаторых частках паўночна-ўсходняй Мексікі, засяляе пераважна камяністыя лясістыя каньёны і лясныя нагор'і.

У полаза чатыры паласы: дзве цягнуцца па спіне, дзве — па баках цела.

У заапарку можна набыць такую змяю. Падрабязнасці раскажуць па тэлефоне (017) 378-77-81.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула