БЕЛ Ł РУС

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола ФОТА

21.01.2021 / 11:11

Nashaniva.com

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках.

Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з'ява: мала таго, што лёд утварыўся ў форме кола, так яно яшчэ і круціцца!

— Гэта рэдкая з'ява для Беларусі, — тлумачыць kp.by краязнаўца Андрэй Асташэня з Камянца.

— У Камянцы ёсць мост праз раку Лясная. У гэтым месцы атрымліваецца такое як бы бутэлькавае рыльца: рака праходзіць пад мостам, потым рэзка пашыраецца, утворыцца невялікі вір. Нядаўна рэзка прыйшоў моцны мароз, на рацэ стаў лёд. Буйныя крыгі трапілі ў вір, іх закруціла, маса лёду стала нарошчвацца — і ўтварылася кола. У дыяметры каля 25-27 метраў, — распавядае Андрэй Асташэня.

Цяпер велізарнае ледзяное кола перастала круціцца — яно спынілася, умерзла ў лёд на рацэ. І яго ўжо занялі рыбакі. Кажуць, лёд быў даволі моцны — не менш 10 см таўшчынёй. І хоць раку прыцерушыла свежым снегам, абрысы кола на рацэ ўсё яшчэ бачныя.

Праўда, невядома, ці перажыве кола пацяпленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула