БЕЛ Ł РУС

ДАІ дала некалькі парад аўтамабілістам і пешаходам з нагоды пацяплення

21.01.2021 / 11:27

Nashaniva.com

ДАІ ў сваім тэлеграм-канале віншуе падпісчыкаў з тым, што маразы адступілі, але просіць не расслабляцца

Так, у сувязі з пацяпленнем Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў праяўляць максімум асцярожнасці і разважлівасці пры кіраванні аўтамабілем.

Пры плюсавых тэмпературах снег ператварае праезную частку дарогі ў кашу, значна памяншаючы счапленне колаў з дарожным пакрыццём і, павялічвае тармазны шлях. Таму рухацца ў такіх умовах неабходна асцярожна, а таксама не варта забываць пра дыстанцыю. 

Таксама ДАІ просіць быць пешаходаў асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі і памятаць, што іх законная тэрыторыя — пешаходны пераход. ДАІ просіць быць прадказальнымі на дарозе, а ў цёмны час сутак карыстацца флікерамі.

Таксама інспектары нагадваюць, што ў Мінску працягваецца ўборка вулічна-дарожнай сеткі, таму просіць аўтаўладальнікаў не паркавацца ля краю праезнай часткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула