БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі паабяцалі некалькі дзён адлігі

21.01.2021 / 12:30

Nashaniva.com

Моцныя маразы змяніліся рэзкім пацяпленнем. Прыйшло паветра з Атлантыкі.

У пятніцу пераважна без ападкаў, але на дарогах галалёдзіца. У Мінску ўначы да мінус 2, удзень да +2 і пахмурна.

У суботу, 23 студзеня, месцамі па краіне невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы парывісты. Уначы ад мінус 2 да 4, удзень па Брэсцкай вобласці да +7. У Мінску ўначы да +2, удзень да +3.

У нядзелю прыйдзе паветра з Карпатаў. Чакаецца дождж, месцамі мокры снег. У Мінску да +3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула