БЕЛ Ł РУС

БелАЭС зноў запрацавала

21.01.2021 / 13:10

Nashaniva.com

21 студзеня ў 12:19 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку.

Ідзе планавае павышэнне яго магутнасці да намінальнай, у адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, паведамляе Мінэнерга.

«Выпрабаванні сістэм і абсталявання на намінальнай магутнасці будуць працягнутыя», — гаворыцца ў паведамленні.

Пра чарговае адключэнне БелАЭС стала вядома ў суботу.

Тады паведамлялася, што першы энергаблок быў адключаны ад сеткі пасля спрацоўвання сістэмы абароны генератара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула