У дзень «Усебеларускага народнага сходу» ў сталіцы прайшлі акцыі пратэсту
11.02.2021 / 23:50
У дзень «Усебеларускага народнага сходу», нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е і актыўнасць сілавікоў, у сталіцы прайшлі пратэсныя акцыі.
Фота: Анлайнер.
Вось так выглядаў пратэст супраць Усебеларускага народнага сходу на адным з будынкаў у квартале Лебядзіны, проста насупраць Драздоў.
У Брылевічах спецаперацыя: 6 чалавек змагаліся з нацыянальным сцягам на слупе.
Каля Ратушы затрымалі пажылога чалавека, які сустракаў аўтобусы з дэпутатамі «Усебеларускага народнага сходу» нацыянальным сцягам.