БЕЛ Ł РУС

Тых, хто атрымлівае заробак у канвертах, плануюць прыцягваць па «адміністрацыйцы»

2.03.2021 / 9:1

Nashaniva.com

За зарплату ў канвертах павінен адказваць не толькі наймальнік, але і работнік, які атрымлівае яе. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» вечарам у панядзелак заявіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, піша Tut.by.

Па словах Герасімава, работнікі, якія атрымліваюць «шэрыя» заробкі могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым, калі чалавек паведаміць кантралюючым органам аб тым, што яго працадаўца плаціць зарплату ў канвертах, ён будзе вызвалены ад адказнасці.

Ён удакладніў, што гаворка ідзе аб адміністрацыйнай адказнасці.

Над выяўленнем такіх фактаў, распавёў Герасімаў, КДК працуе сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах.

Разгледзець пытанне аб увядзенні адказнасці за атрыманне заробкаў «у канвертах» у панядзелак на сустрэчы з Герасімавым прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

— Трэба раз і назаўжды спыніць гэтую гадаўку, каб гэтая гідра ніколі галаву ў нас не падняла. Я не скажу, што ў нас гэта квітнее, але гэта ёсць. І нават на мяне выходзяць асобныя камерсанты, бізнэсмены і скардзяцца: вось мы плацім па ведамасці, усё як мае быць (і ад гэтага ж налічэнне ідзе ў сацыяльныя фонды). А вось там не плацяць. Нават называюць канкрэтныя фірмы, — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула