БЕЛ Ł РУС

У Магілёве падалі заяўку на правядзенне Дня Волі

2.03.2021 / 9:58

Nashaniva.com

1 сакавіка ў Магілёўскі гарвыканкам па пошце была адпраўленая заяўка аб правядзенні 25 сакавіка мітынгу з патрабаваннем палітычных правоў і свабод, вызвалення палітвязняў, а таксама зняцця забарон і абмежаванняў на выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга, паведамляе 6tv.by.

Апавяшчэнне аб правядзенні мітынгу гарадскім уладам накіравана за подпісам работніка аднаго з заводаў. Прадугледжваецца, што ў акцыі возьмуць удзел да 900 чалавек, якія збяруцца ў адзіным месцы, адведзеным для масавых мерапрыемстваў, якія арганізаваныя не ўладай, — на стадыёне па вуліцы Чалюскінцаў, 64-В.

Фінансаванне акцыі заяўлена за кошт сродкаў арганізатара і ахвяраванняў сябраў Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). «Падчас правядзення масавага мерапрыемства плануецца выкарыстанне транспарантаў і лозунгаў. Выкарыстанне транспартных, піратэхнічных сродкаў падчас правядзення масавага мерапрыемства не плануецца», — гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з заканадаўствам, мясцовы орган улады павінен разгледзець заяву і не пазней за пяць дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства ў пісьмовай форме паведаміць яго арганізатару аб прынятым рашэнні — дазваляць або не дазваляць акцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула