БЕЛ Ł РУС

Прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну вынесуць сёння ў 16:00

2.03.2021 / 10:47

Nashaniva.com

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч і доктара БХМД Арцёма Сарокіна абвінавачваюць паводле часткі 3 артыкула 178 (выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы).

Tut.by

Мінімальнае пакаранне, якое можа ім пагражаць па гэтым артыкуле, — шэсць месяцаў пазбаўлення волі, максімальнае —тры гады калоніі. Пад вартай Кацярына і Арцём знаходзяцца ўжо 102 дні, нагадвае Tut.by.

Справу журналісткі і доктара разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска ў будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі. Суддзя — Святлана Бандарэнка, дзяржабвінаваўца — Людміла Іваненка, Кацярыну Барысевіч абараняюць адвакаты Андрэй Мачалаў і Міхаіл Баднарчук, Арцёма Сарокіна — Вольга Бацюк.

Сёння Кацярыну і Арцёма завялі ў залу прыкладна ў 10.15. Пасяджэнне доўжылася прыкладна 10 хвілін. Пасля яго стала вядома, што прысуд абвесцяць сёння а 16.00.

Абвяшчэнне прысуду будзе публічным — на яго змогуць прыйсці родныя, калегі і сябры Кацярыны Барысевіч і Арцёма Сарокіна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула