БЕЛ Ł РУС

На поўдні Швецыі маладзён з нажом напаў на мінакоў. Пацярпелі восем чалавек

4.03.2021 / 07:24

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Ветланда. 

20-гадовы мужчына напаў з нажом на прахожых. Пацярпелі восем чалавек. У некаторых сур'ёзныя раненні.

Паліцыя, што прыбыла на месца здарэння, адкрыла агонь па нападніку. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцу, яго раненні нецяжкія.

Першапачаткова была заведзена крымінальная справа аб замаху на забойства, але пазней яго перакваліфікавалі на тэрарызм.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула