БЕЛ Ł РУС

Ватыкан забараніў святарам бласлаўляць аднаполыя саюзы

16.03.2021 / 7:32

Nashaniva.com

Пары, якія заключаюць аднаполыя саюзы, не могуць атрымліваць блаславенне Каталіцкай царквы. Такое рашэнне апублікавала Кангрэгацыя дактрыны веры ў Ватыкане, паведамляе meduza.io.

Vatican News

Рашэнне, падпісанае ў тым ліку Папам Францішкам, з'яўлялася фармальным адказам на запыты шэрагу каталіцкіх епархій. Як адзначае Reuters, у апошні час многія святары ў некаторых краінах фактычна пачалі практыкаваць бласлаўленне аднаполых саюзаў.

У рашэнні Кангрэгацыі Дактрыны веры падкрэсліваецца, што нават стабільныя партнёрствы, якія маюць на ўвазе сэксуальную актыўнасць па-за шлюбам, бласлаўляцца не павінны. Шлюб, у сваю чаргу, Касцёл вызначае як саюз паміж мужчынам і жанчынай.

У рашэнні адзначана, што рашэнне аб незаконнасці блаславення аднаполых саюзаў з'яўляецца не формай дыскрымінацыі, а толькі напамінам пра прыроду сакраманту шлюбу, як яго разумее царква.

У 2020 годзе папа Францішак выказаўся ў падтрымку легалізацыі аднаполых саюзаў у свецкім грамадстве. «Гомасэксуалы маюць права на сям'ю. Яны дзеці Божыя. Нам патрэбныя законы аб грамадзянскіх саюзах, каб такім чынам абараніць іх правы», — заяўляў Пантыфік.

Папа рымскі Францішак стаў першым пантыфікам, які падтрымаў аднаполыя саюзы. Гэта важная заява — хоць яна і не мяняе каталіцкую дактрыну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула