БЕЛ Ł РУС

У Чыжоўцы рыбак праваліўся пад лёд

16.03.2021 / 7:42

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў панядзелак у раёне вуліцы Карзюкі каля 14:15.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, у 20 метрах ад берага знаходзіўся чалавек. Два выратавальнікі ў гідракасцюмах падплылі да мужчыны і ўтрымлівалі яго, пакуль да яго транспартавалі выратавальную дошку, паведамляе 112.by.

У 14.30 мужчыну даставілі на бераг і перадалі медыкам. Пасля агляду работнікамі хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелага шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула