БЕЛ Ł РУС

За Палацам Рэспублікі зробяць музычную тэрасу

16.03.2021 / 7:55

Nashaniva.com

Летняе кафэ з тэрасай ля Палаца Рэспублікі з боку вуліцы Інтэрнацыянальнай сёлета будзе музычным. 

Пра гэта Мінск-Навінам распавёў дырэктар Палаца Рэспублікі Максім Прыхадоўскі.

— У гэтым сезоне тэраса будзе музычная, разглядаем як варыянт арганізацыі джазавых вечароў, так і фармат свабоднага фартэпіяна для гасцей — адзначыў Максім Прыхадоўскі.

Тэраса, нягледзячы на пандэмію, адкрылася ля Палаца Рэспублікі ў чэрвені мінулага года. На адкрыцці выступаў Прэзідэнцкі аркестр. Усё лета госці маглі не толькі перакусіць у самым цэнтры горада, але і назіраць за спартыўнымі спаборніцтвамі падчас тэлетрансляцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула