«Нават не думаем пра гэта»: Украіна не будзе спыняць выкарыстанне вакцыны AstraZeneca
Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Украіны Максім Сцяпанаў. «Мы нават не думаем пра гэта», — сказаў міністр.
РБК-Украіна
Ва Украіну ўжо да канца месяца прыбудзе новая партыя вакцыны. Чакаецца, што да 31 сакавіка ад кампаніі-вытворцы Serum Institute з Індыі прыбудзе 1,5 мільёна доз, паведамляе РБК-Украіна.
Раней вакцынацыю ад COVID-19 прэпаратам AstraZeneca прыпынілі ў некалькіх краінах Еўропы з-за ўскладненняў.