БЕЛ Ł РУС

Звольненыя акцёры гродзенскага тэатра знайшлі новую сцэну

16.03.2021 / 8:42

Nashaniva.com

Дзесяць акцёраў Гродзенскага драматычнага тэатра, якія былі звольнены за ўдзел у агульнанацыянальнай забастоўцы, пераехалі ў Літву, дзе маюць намер узяць удзел у супольных міжнародных праектах.

Аб гэтым «Народнай Волі» распавёў былы рэжысёр-пастаноўшчык Гродзенскага драматычнага тэатра Сяргей Курыленка.

Паводле яго слоў, усе прайшлі дзесяцідзённы каранцін па прыездзе ў Вільню. Зараз вядзецца абмеркаванне іх рэпертуару.

Падобныя праекты ўжо былі рэалізаваны ў Вільні. Яны адмыслова створаны для творчых людзей, якія пацярпелі ад рэжыму ў Беларусі. Дарэчы, у сумесных спектаклях бралі ўдзел акцёры з Беларусі, Літвы і Вялікабрытаніі.

Плануецца, што падрыхтаваныя спектаклі з удзелам гродзенскіх акцёраў будуць прадстаўлены гледачам у розных краінах Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула