БЕЛ Ł РУС

Намеснік кіраўніка праўлення Нацбанка рыхтуецца сысці з пасады

16.03.2021 / 9:18

Nashaniva.com

Дзмітрый Калечыц можа ў бліжэйшы час пакінуць пасаду намесніка старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі. Пра гэта TUT.BY распавялі тры інфармаваныя крыніцы ў банкаўскім сектары.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY

«Калечыц ідзе намеснікам старшыні ў Беларусбанк», — сказалі два суразмоўцы. Варта нагадаць, што нядаўна пасля сыходу Аляксандра Ягорава ў Банк развіцця ў кіраўніцтве найбуйнейшага дзяржбанка краіны ўтварылася вакантнае месца.

Зрэшты, адзін з суразмоўцаў сказаў, што канчатковая пастанова аб Калечыцы яшчэ не зацверджаная. Справа ў тым, што кадравыя рашэнні па намесніках старшыні праўлення Нацбанка рэгламентуюцца ўказамі. Але адпаведнага дакумента яшчэ не было. А гісторыя ведае выпадкі, калі ўхвала ў Адміністрацыі прэзідэнта не была атрыманая.

Дзмітрый Калечыц нарадзіўся ў Мінску ў 1976 годзе. У яго дзве вышэйшыя адукацыі: закончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Кар'еру пачынаў у 1997 годзе ў Нацбанку з пасады эканаміста. Начальнікам Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу і членам праўлення Нацбанка стаў у красавіку 2013 года. Праз два гады яго павысілі да намесніка старшыні.

У выпадку, калі дадзеная кадравая ракіроўка адбудзецца, то ў кіраванні Нацбанка застанецца адзін чалавек з прозвішчам Калечыц. Цёзка Дзмітрыя, Сяргей Калечыц, нядаўна стаў першым намеснікам старшыні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула