БЕЛ Ł РУС

Расійская «Новая газета»: Момант распылення газу перад рэдакцыяй трапіў на ВІДЭА

16.03.2021 / 10:31

Nashaniva.com

«Новая газета», якая паведаміла напярэдадні аб распыленым хімічным рэчыве ля ўваходу ў будынак рэдакцыі, апублікавала відэа, на якім, як мяркуецца, бачны момант распылення.

В сети появилось видео, как у редакции «Новой газеты» распылили неизвестное вещество. Человек, одетый в форму курьера, пустил его то ли из шины велосипеда (то ли из сумки) и медленно уехал.https://t.co/2PKGScSaaR

Видео: телеграм-канал /moscowmap pic.twitter.com/QGyOwmEBzB

— Новая Газета (@novaya_gazeta) March 15, 2021

Першапачаткова апублікаваў відэа Telegram-канал «Навіны з Масквы». Ён сцвярджае, што відэа было атрымана з камеры назірання каля рэдакцыі газеты. На ім бачна, як чалавек, апрануты ў форму кур'ера сэрвісу «Яндэкс.Ежа», вядзе ровар. Затым чалавек спыняецца, і з задняга кола ровара распыляецца нейкае рэчыва. Гэта працягваецца каля дзесяці секунд, затым чалавек садзіцца на ровар і з'язджае.

У газеце выказалі здагадку, што зламыснік разлічваў на тое, што супрацоўнікі занясуць рэчыва на падэшвах у рэдакцыю.

Прадстаўнік «Яндэкса» паведаміў РБК, што па адрасе, дзе знаходзіцца рэдакцыя, кур'ераў у гэты час не было. Але далёка не ўсе кур'еры вяртаюць форму пасля спынення супрацоўніцтва з сэрвісам, яе можна знайсці на дошках аб'яў. Але на торбах у сапраўдных кур'ераў ёсць унікальны нумар, які дазваляе іх ідэнтыфікаваць.

Як паведамляла напярэдадні «Новая газета», пасля «хімічнай атакі» ў памяшканнях захоўваўся «ўстойлівы рэзкі хімічны пах». Яго адчувалі наведвальнікі і супрацоўнікі рэдакцыі, а таксама іншых арганізацый, размешчаных у будынку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула