ДТЗ ў Брэсце: адзін пасажыр загінуў, другі шпіталізаваны
Аварыя адбылася 16 сакавіка каля 01.10 16 сакавіка на вуліцы Янкі Купалы, паведамляе прэс-служба МУС.
21-гадовы кіроўца «БМВ 523», знаходзячыся ў стане ап'янення (1,4 праміле), не справіўся з кіраваннем, наехаў на бардзюр, затым урэзаўся ў агароджу раздзяляльнага газона, пасля чаго аўто спынілася на сустрэчнай паласе.
У выніку ДТЗ 35-гадовы пасажыр легкавіка загінуў, а 21-гадовы дастаўлены ў бальніцу. Кіроўца не пацярпеў.