«Куды ж вы, Аляксандр Рыгоравіч, сабраліся, як мы без вас?» Як прайшла першая сустрэча камісіі па канстытуцыі. Уражанні ўдзельніка
У панядзелак Лукашэнка сустрэўся з сябрамі «канстытуцыйнай камісіі», якія маюць распрацоўваць праект новай Канстытуцыі.
БелТА
Адзін з удзельнікаў расказаў «Нашай Ніве» аб ключавым, на яго думку, моманце сустрэчы.
«Лукашэнка пачаў расказваць, што ўсё ўсур'ёз, а гэты тэрмін — яго апошні. Пасля прамовы загаварыў вазочнік Талай, які сядзеў у канцы залы. У духу, што куды ж вы, Аляксандр Рыгоравіч, сабраліся, як мы без вас, гэта ж вы стварылі краіну, умацавалі суверэнітэт. На гэтым моманце Лукашэнка расплыўся ва ўсмешцы, канструктыўныя пытанні больш не абмяркоўвалі», — расказаў ён.
Паводле яго, першая сустрэча была «ўстановачнай».