БЕЛ Ł РУС

Авіярэйса з Екацярынбурга ў Мінск пакуль не будзе

24.03.2021 / 15:57

Nashaniva.com

Авіякампанія «Уральскія авіялініі» адмяніла адкрыццё палётнай праграмы з Екацярынбурга ў Мінск з-за недастатковага попыту, паведамляе «Інтэрфакс».

«Магчыма, вернемся да гэтага пытання пазней, пасля зняцця ўсіх пандэмійных абмежаванняў», — адзначыў прадстаўнік «Уральскіх авіяліній».

Першапачаткова кампанія планавала прыступіць да выканання рэйсаў па гэтым маршруце з 11 лютага з перыядычнасцю раз на тыдзень, але затым на фоне нізкага попыту перанесла дату пачатку палётаў на 4 сакавіка.

Па маршруце Екацярынбург — Мінск «Уральскія авіялініі» раней палёты не ажыццяўлялі.

«Уральскія авіялініі» ўваходзяць у топ-5 расійскіх авіякампаній.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула