БЕЛ Ł РУС

Апошні званок у гэтым годзе пройдзе 29 мая, выпускныя — 10 чэрвеня

24.03.2021 / 16:8

Nashaniva.com

Апошні званок у школах сёлета празвініць 29 мая (субота), а 10 чэрвеня для выпускнікоў рэкамендуюць правесці выпускныя вечары.

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта паведамляе Мінадукацыі.

Гэтай вясной навучальны год у школьнікаў скончыцца 31 мая, а 29-га дзяцей чакае апошні званок.

Выпускнікоў 9 і 11 класаў чакаюць іспыты.

Выпускнікі 9 класаў будуць здаваць рускую, беларускую і матэматыку. Выпрабаванні пройдуць 2, 4 і 8 чэрвеня.

11-класнікаў чакаюць два пісьмовыя іспыты: руская або беларуская мова на выбар і матэматыка. Яны прызначаныя на 1, 3 і 7 чэрвеня. Акрамя таго, дзеці будуць здаваць два вусныя экзамены — па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Што ж тычыцца выпускных, то іх рэкамендуюць правесці 10 чэрвеня.

16 чэрвеня пачнецца ЦТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула