БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Кубарава пакаралі 7 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму

24.03.2021 / 17:10

Nashaniva.com

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 сакавіка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Суддзя Дзмітрый Лукашэвіч прызнаў яго вінаватым і пастанавіў пакараць Кубарава 7 гадамі пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Менавіта такое пакаранне напярэдадні запрасіла памочніца пракурора Аліна Касьянчык, паведамляюць праваабаронцы.

11 жніўня Дзмітрый быў жорстка затрыманы і дастаўлены ў СІЗА КДБ. У ноч з 11 на 12 жніўня там жа падпісаў яўку з прызнаннем віны. У яго кватэры прайшоў вобшук, пасля якога ў яго канфіскавалі рупар, медыкаменты, ваду, тэхніку (тэлефон, ноўтбук), каністры з растваральнікам і шкіпінар, які выкарыстоўваўся для рамонту кватэры. З таго моманту (7 месяцаў) ён утрымліваецца пад вартай. На судзе Дзмітрый не прызнаў сваю віну і заявіў пра катаванні пасля затрымання.

Дзмітрый прызнаны палітычным зняволеным. Ён разам з адвакатам плануе абскарджваць вынесены прысуд.

Палітвязень у апошнім слове: Для мяне гонар стаяць у адным шэрагу з Ціханоўскім

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула