БЕЛ Ł РУС

Жыхарцы Рэчыцкага раёна падкінулі дзіця

24.03.2021 / 17:20

Nashaniva.com

Ноччу 20 сакавіка ў міліцыю патэлефанавала жанчына і паведаміла, што невядомая падкінула ёй дзіця, узростам прыкладна ў год ці паўтара, піша прэс-служба УУС Гомельшчыны.

Было высветлена, што маці дзіцяці, 22-гадовая жыхарка Гомеля, аддала свайго сына 18-гадовай знаёмай, бо ў той вечар мела «куды больш важныя справы», чым клопат пра малога. Гора-нянька прыехала з сябрамі ў адну з вёсак Рэчыцкага раёна, каб весела правесці час, і «падкінула» малога незнаёмай мясцовай жыхарцы. Проста пакінула і без слоў уцякла. Мясцовая жыхарка патэлефанавала ў міліцыю.

Дзіця адвезлі ў бальніцу, абследавалі, з малым усё добра і яго жыццю нічога не пагражае.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула