БЕЛ Ł РУС

На літоўскай мяжы стаяць у чарзе паўтары тысячы фур

24.03.2021 / 19:31

Nashaniva.com

На 18.00 ля беларуска-літоўскай мяжы ўезду ў ЕС чакаюць больш за 1,5 тысячы грузавікоў, піша Дзяржаўны памежны камітэт.

Чэргі выкліканыя збоем у працы баз мытнага афармлення, які адбыўся ў літоўскіх пунктах пропуску раніцай 23 сакавіка.

«На дадзены момант інфармацыі аб аднаўленні функцыянавання ў штатным рэжыме ад сумежнага боку не паступала», — адзначылі ў Дзяржпамежкамітэце.

Усе беларускія пункты пропуску запоўненыя аформленым транспартам, які чакае выезду. У «Каменным Логу» чарга складае 600 машын, у «Катлоўцы» — 470, у «Беняконях» — 360, а ў «Прывалцы» — 190.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула