БЕЛ Ł РУС

Вечарам на Севастопальскай сутыкнуліся аўто і тралейбус: траўмы атрымалі сем чалавек

22.04.2021 / 8:44

Фота ДАІ

Здарэнне адбылося вечарам 21 красавіка каля 21:15, паведамляе ДАІ.

«Опель» рухаўся па Севастопальскай, на перасячэнні з вуліцай Кнорына і не саступіў дарогу тралейбусу, у выніку сутыкнуўся з ім.

У сваю чаргу кіроўца тралейбуса наехала на святлафор, прыпынак грамадскага транспарту і бетонную агароджу.

У выніку ДТЗ дзіця, трое дарослых пасажыраў тралейбуса, а таксама двое пасажыраў легкавіка і яго кіроўца атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула