Пяскоў: Беларусі і Расіі трэба прывыкнуць жыць у стане знешняй пагрозы
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў у праграме «Зразумелая палітыка. Плюс» на «Беларусь 1», піша ТАСС.
Архіўнае фота. ТАСС
«Мы і паасобку — Беларусь і Расія, — і разам з'яўляемся пастаяннай мэтай і аб'ектамі нападак з боку іншых краін. Нам проста трэба прывыкнуць жыць у стане знешняй пагрозы, у стане, калі знешняе навакольнае асяроддзе агрэсіўнае, варожае і непрыязнае», — сказаў ён.
Пяскоў дадаў, што «ўразлівасць ці Масквы, ці Мінска ўзмацняе небяспеку для другой краіны».