БЕЛ Ł РУС

У Літве прышчэпку першай дозай вакцыны атрымалі ўжо 20% насельніцтва

22.04.2021 / 10:10

Nashaniva.com

У Літве прышчэпку першай дозай вакцыны ад каранавіруса атрымалі 569 880 чалавек, што складае 20% насельніцтва, двума вакцынамі — 210 611, або 7%, паведамляе Delfi.

Pixabay.com

Літва прышчапляе Moderna, BioNTech/Pfizer, нейкі час прышчаплялі AstraZeneca. У краіну паступіла 4800 вакцын Johnson & Johnson. Яе рэкамендуюць для пажылых людзей і людзей з хранічнымі захворваннямі. Прычым тут для вакцынацыі дастаткова адной дозы.

У Латвіі прышчапіліся першай дозай 10,45% насельніцтва, двума — 1,73%

Паводле Мінздароўя Беларусі, па стане на ўчора першы кампанент вакцыны атрымалі 211 тысяч чалавек, што складае 2,26% насельніцтва, другі кампанент — 75 тысяч.

Аднак варта адзначыць, што ў апошнія тыдні вакцынацыя ў нашай краіне пайшла шпарчэйшымі тэмпамі і магчымасць атрымаць прышчэпку атрымалі звычайныя людзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула