БЕЛ Ł РУС

За каментар пра Караева мінчука асудзілі да чатырох гадоў хатняй хіміі і прымусовага лячэння

22.04.2021 / 10:37

Nashaniva.com

Дзмітрыя Пашкевіча прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў на спартовым сайце «Трыбуна» каментар, у якім змяшчалася «падахвочванне да здзяйснення гвалту над на той час міністрам МУС Караевым». У каментары прысутнічалі словы «трэба за***…».

Караеў адзначыў, што расцаніў паведамленне як «пагрозу асабіста мне, міністру МУС».

Суддзя Марына Запаснік асудзіла Дзмітрыя да 4 гадоў хатняй хіміі, а таксама — да прымусовага лячэння: Пашкевіч мае псіхалагічныя асаблівасці, паведамляе spring96.org.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула