БЕЛ Ł РУС

Чэхія можа выслаць да 60 расійскіх дыпламатаў, калі Масква не адменіць сваё рашэнне

22.04.2021 / 11:2

Nashaniva.com

Чэхія можа выслаць «каля 60 супрацоўнікаў» расійскага пасольства, калі Расія да 12:00 (13:00 па Мінску) не прыме рашэнне аб вяртанні ў Маскву чэшскіх дыпламатаў, абвешчаных персонамі нон грата, заявіў у інтэрв'ю Lidove noviny кіраўнік МЗС рэспублікі Якуб Кулганек, піша РБК.

«Гаворка ішла б прыкладна аб 60 [супрацоўніках расійскага пасольства]. Наша мэта ў тым, каб [колькасць супрацоўнікаў расійскага пасольства] адпавядала сітуацыі ў нашай амбасадзе ў Маскве», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, колькім супрацоўнікам расійскага пасольства давядзецца з'ехаць.

На мінулым тыдні Чэхія выслала 18 расійскіх дыпламатаў, западозрыўшы іх у працы на расійскія спецслужбы. Пасля гэтага Масква абвясціла пра высылку 20 супрацоўнікаў чэшскай амбасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула