БЕЛ Ł РУС

У Навагрудку сямігадовая школьніца пазваніла ў міліцыю і заявіла, што нейкі дзядзька бегае за ёй з нажом

22.04.2021 / 12:2

Nashaniva.com

Днямі ў РАУС былой сталіцы ВКЛ паступіў званок. Дзяўчынка з вёскі Ладзенікі паведаміла, што за ёй бегае мужчына з нажом і спрабуе забіць, паведамляе абласная міліцыя.

За 10 хвілін ў вёску выехалі ўсе работнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Насамрэч выстветлілася, што дзве другакласніцы вырашылі так пажартаваць. Яны зрабілі тры галасавыя выклікі ў міліцыю і расказалі пра тое, чаго не было.

Спачатку з імі пагутарыла міліцыя, яны свой учынак зразумелі. Цяпер з імі паразмаўляюць і бацькі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула