БЕЛ Ł РУС

Расія пачала маштабныя ваенныя вучэнні ў Крыме

22.04.2021 / 13:9

Nashaniva.com

У Крыме пачаліся маштабныя ваенныя вучэнні Узброеных сіл Расіі. Пра гэта са спасылкай на Мінабароны краіны паведамляе «Інтэрфакс».

ТАСС

У ведамстве ўдакладнілі, што ў актыўнай фазе міжвідавага вучэння на паўвостраве прымаюць удзел больш за дзесяць тысяч вайскоўцаў.

У манеўрах задзейнічана 1,2 тысячы адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі агульнавайсковага аб'яднання Паўднёвай ваеннай акругі, Чарнаморскага флоту, Каспійскай флатыліі і злучэнняў Паветрана-дэсантных войскаў, больш за 40 баявых караблёў і 20 судоў забеспячэння.

Міністр Сяргей Шайгу таксама прыляцеў у Крым. Міністр агледзеў з паветра раёны дыслакацыі злучэнняў і баявой тэхнікі, пракантраляваў гатоўнасць марской і сухапутнай груповак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула