БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адзін рэгіянальны чат прызналі экстрэмісцкім

13.05.2021 / 12:2

Nashaniva.com

Па ініцыятыве пракуратуры Смаргонскага раёна тэлеграм-канал «Смаргонь чат» прызнаны экстрэмісцкім, паведамляе мясцовы «Светлы шлях».

7 мая суд Смаргонскага раёна прызнаў інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала экстрэмісцкімі матэрыяламі. Заяву ў суд даслала пракуратура Смаргонскага раёна.

Паведамляецца, што інфармацыйная прадукцыя ў тэлеграм-канале «Смаргонь чат» утрымлівае заклікі да незаконнай забастоўцы, несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, гвалтоўных дзеянняў у адносінах да супрацоўнікаў сілавых структур, масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, супраціўлення супрацоўнікам сілавых структур, а таксама ўтрымлівае абразы, пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікам сілавых структур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула