БЕЛ Ł РУС

У Ryanair назвалі сітуацыю з іх самалётам актам дзяржаўнага пірацтва

24.05.2021 / 11:5

Nashaniva.com

Кіраўнік авіякампаніі Ryanair мяркуе, што на борце самалёта з Раманам Пратасевічам рэйсам Афіны — Вільня, які сеў у Мінску, былі супрацоўнікі беларускага КДБ, піша ТАСС.

У інтэрв'ю радыёстанцыі Newstalk у панядзелак Майкл О'Ліры заявіў, што пасадка самалёта Ryanair, на якім ляцеў Раман Пратасевіч, у аэрапорце Мінска пасля паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце была «актам спансіраванага дзяржавай пірацтва».

«Я не магу казаць пра гэта больш падрабязна, паколькі зараз гэтым пытаннем займаюцца ўлады Еўрасаюза і НАТА», — адзначыў О'ліры.

«Здаецца, мэтай уладаў [Беларусі] было затрыманне журналіста і ягонага кампаньёна. Мы мяркуем, што ў аэрапорце з рэйса сышлі таксама некалькі супрацоўнікаў КДБ», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула