БЕЛ Ł РУС

«Я так стаміўся ад гэтых боляў, хутчэй бы памерці». У палітвязня — рэцыдыў анкалогіі

24.05.2021 / 11:57

Nashaniva.com

Жыхар Гомеля Аляксей Раманаў адбывае пакаранне за «абразу прэзідэнта» ў глыбоцкай калоніі. Ён інвалід другой групы па анкалогіі. У калоніі ў яго значна пагоршаў стан. 24 мая палітвязня пераводзяць у турэмны шпіталь для аперацыі.

Першы раз з анкалогіяй Аляксей Раманаў сутыкнуўся ўвесну 2020 году. Яму правялі аперацыю, выдалілі пухліну. Улетку Аляксей браў актыўны ўдзел у працы каманды «Страна для жизни» — удзельнічаў у зборы подпісаў, агітацыі, наведваў акцыі пратэсту, падтрымліваў затрыманых у судах, піша Радыё Свабода.

16 снежня суд Хойніцкага раёна пакараў яго за абразу Лукашэнкі пазбаўленнем волі на адзін год. Пакаранне Аляксей адбывае ў глыбоцкай калоніі. Яго паставілі на прафілактычны ўлік як схільнага да экстрэмізму.

У лістах да сяброў ён пісаў, што пакутуе ад моцных боляў.

«На кансультацыі ў анколага доктарка сказала, што выявілі новую пухліну. Калі шчыра, я так стаміўся ад гэтых боляў, хутчэй бы памерці… Вы не адчайвайцеся, усё будзе добра, беражы вас Госпад, буду за вас маліцца, і вы маліцеся за мяне», — напісаў Аляксей.

Яго абяцалі накіраваць у шпіталь «найбліжэйшым этапам». Учора стала вядома, што 24 траўня Аляксея пераводзяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь, яму будуць рабіць аперацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула