БЕЛ Ł РУС

Cербія не закрые неба для Беларусі

7.06.2021 / 8:1

Nashaniva.com

Сербія не закрые сваю паветраную прастору для Беларусі, бо не з'яўляецца сябрам Еўрасаюза, паведаміў у інтэрв'ю РІА Навіны старшыня Народнай скупшчыны (парламента) Сербіі Івіца Дачыч.

«Не думаю. Наколькі я ведаю, Сербія не прымала такога рашэння, бо мы не з'яўляемся сябрам Еўрапейскага саюза», - сказаў Дачыч, адказваючы на пытанне, ці закрые Сербія сваё неба для беларускіх авіяперавозчыкаў пасля таго, як такое рашэнне прыняў Брусель у сувязі з інцыдэнтам з самалётам Ryanair.

Краіна мае статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, перамовы пра гэта пачаліся ў 2014 годзе.

Жэст Сербіі хутчэй сімвалічны: трапіць у яе паветраную прастору з Беларусі ў аблёт краін ЕС практычна немагчыма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула